Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
Навіны рэспублікі
20.04.2021

У I квартале 22 сям'і беспрацоўных перасяліліся на новае месца жыхарства і працы

У студзені - сакавіку 2021 года пры дапамозе службы занятасці на новае месца жыхарства і працы перасяліліся 22 сям'і беспрацоўных, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

"Усяго перасяліліся 45 чалавек, з іх 27 - у працаздольным узросце. Сярэдні ўзрост тых, хто перабраўся на новае месца жыхарства і працы - 37 гадоў", - удакладнілі ў Мінпрацы і сацабароны.

Беспрацоўным, якія пераязджаюць на новае месца, выплачваюцца грашовыя сродкі ў памеры сямікратнай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму, кампенсуюцца затраты на пераезд (расходы па праездзе, перавозе маёмасці, дадатковыя асабістыя расходы (сутачныя) за час у дарозе).

Калі пераезд плануецца з гарадоў у малыя, сярэднія гарадскія паселішчы, у сельскую мясцовасць, а таксама гарады-спадарожнікі, то беспрацоўным дадаткова выплачваюць суму ў памеры дзвюх БПМ.

"У асноўным перасяленне ажыццяўлялася ў межах адной вобласці - 86,3 працэнта, пераважна ў сельскую мясцовасць - 95,5 працэнта. Пры гэтым дзве сям'і перасяліліся ў сельскую мясцовасць з вялікіх гарадоў", - дадалі ў Мінпрацы.

З вакансіямі з прадастаўленнем жылля можна азнаёміцца ў Агульнарэспубліканскім банку вакансій.-0-

Да спіса