Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Улада / Выканаўчая / Сельскія выканаўчыя камітэты / Шырокаўскі сельскі выканаўчы камітэт

Шырокаўскі сельскі выканаўчы камітэт

Адрас: 247384, Гомельская вобласць, Буда-Кашалёўскі раён, аг. Шырокае, вул. Пучынская, д. 7б

Вышэйстаячы орган: Буда-Кашалёўскі раённы выканаўчы камітэт, 247355, г. Буда-Кашалёва, вул.Леніна,7

Адрас электроннай пошты: shiroki@buda-koshelevo.gov.by

Рэжым работы: 

панядзелак, аўторак, серада, чацвер, пятніца

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00

выхадны: субота, нядзеля

Пасада

П.І.І.п.Б

Нумар тэлефона

Старшыня

Падлобнікава Алена Віктараўна

8 (02336) 7-36-08

Кіраўнік справамі

Пацёмкіна Галіна Аляксандраўна

8 (02336) 4-06-43

ГРАФІК
асабістага прыёму грамадзян і юрыдычных асоб службовымі асобамі Шырокаўскага сельскага выканаўчага камітэта на 2024 год* 

П.І.І.п.Б, пасада

Дзень і час прыёма

ПАДЛОБНІКАВА Алена Віктараўна,
старшыня сельвыканкама

кожная трецяя, чацвёртая, пятая серада месяца
з 8.00 да 13.00
кожная другая серада месяца
з 15-00 да 20-00

 ПАЦЁМКІНА Галіна Аляксандраўна,
кіраўнік справамі сельвыканкама

кожная другая серада месяца
з 8-00 да 13-00

 _______________________________
у графіку магчымы змены.

У выпадку адсутнасці службовай асобы асабісты прыём праводзіць асоба, якая выконвае яе абавязкі.

Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца ў рабочы час у рабочыя дні ў кабінеце кіраўніка спраў сельвыканкама або па тэл. (02336) 4 06 43.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 г. № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" падача электронных зваротаў ажыццяўляецца з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. У сувязі з чым падача электронных зваротаў здзяйсняецца па адрасе: https://обращения.бел.

Прыём зацікаўленых асоб з заявамі на ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур:

панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца

з 8:00 да 13:00 і з 14:00 да 17:00

серада з 11.00 да 13.00 і з 14.00 да 20.00

субота па папярэднім запісе

по тэлефону +375 (2336) 4-06-43 

нядзеля - выхадны

Інфармацыя аб сельсавеце

Шырокаўскі сельскі выканаўчы камітэт з'яўляецца выканаўчым і распарадчым органам на тэрыторыі Шырокаўскага сельсавета і дзейнічае на падставе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» і іншых актаў заканадаўства.

Згодна з патрабаваннямі арт. 44 Закона Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 № 108-3 «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» сельвыканкам у межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам:

  • забяспечвае добраўпарадкаванне і падтрыманне належнага санітарнага стану на адпаведнай тэрыторыі;
  • прыцягвае грамадзян і арганізацыі да ажыццяўлення такіх работ;
  • прымае меры, накіраваныя на развіццё і стымуляванне дзейнасці асабістых падсобных гаспадарак грамадзян;
  • вядзе пагаспадарчыя кнігі;
  • вядзе ўлік асабістых падсобных гаспадарак грамадзян;
  • вядзе адміністрацыйны працэс;
  • разглядае пытанні аб неабходнасці прыцягнення да адказнасці размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый, іх службовых асоб і іншых грамадзян, аб кампенсацыі шкоды, прычыненай іх рашэннямі, дзеяннямі (бяздзеяннем) інтарэсам грамадзян, мясцовай гаспадарцы, навакольным асяроддзі, у выпадку невыканання імі рашэнняў выканкама, прынятых у межах іх кампетэнцыі, або іншых актаў заканадаўства;
  • ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя Законам «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» і іншымі актамі заканадаўства.
У мэтах удасканалення арганізацыі работы з грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі выканкам у межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам:

  • разглядае звароты грамадзян, улічваючы індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб (далей — звароты грамадзян і юрыдычных асоб), у тым ліку з выездам на месца;
  • прымае неабходныя меры для поўнага, аб'ектыўнага, усебаковага і своечасовага разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб на адпаведнай тэрыторыі, у тым ліку ўдзельнічае ў ажыццяўленні кантролю за своечасовым і якасным вырашэннем дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі пытанняў, якія змяшчаюцца ў зваротах грамадзян і юрыдычных асоб;
  • арганізуе асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і прадстаўнікоў юрыдычных асоб (далей - асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб);
  • ажыццяўляе адміністрацыйныя працэдуры.