Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім

Ветэраны

Буда-Кашалёўская раённая арганізацыя
Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў

Старшыня: Курыленка Аляксандр Васільевіч

Раённая ветэранская арганізацыя працуе з 1987 года.

Цяпер у раёне пражывае 8150 пенсіянераў, з іх 5990 ветэранаў працы.

У раёне створаны і працуюць 38 пярвічных ветэранскіх арганізацый.

Раённы савет ветэранаў выбраны з 39 актывістаў, прэзідыум – з 15 чалавек. У склад прэзідыума ўваходзяць: ганаровы грамадзянін г. Буда-Кашалёва Адашкевіч Барыс Якаўлевіч, старшыня Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане ў раёне Гаўрыленка Рыгор Пятровіч, ваенны камісар Буда-Кашалёўскага і Чачэрскага раёнаў падпалкоўнік Петрусеў Уладзімір Сяргеевіч, дырэктар ТЦСАН Кавалёва Аксана Мікалаеўна, актыўныя ўдзельнікі ветэранскага руху.

Пры савеце ветэранаў працуюць пяць камісій: арганізацыйна-метадычная, сацыяльна-бытавая, інфармацыйна-ідэалагічная і культурна-масавая, маральна-патрыятычная, ветэранаў Чарнобыля.

Прэзідыум раённага савета ветэранаў у сваёй рабоце карыстаецца Статутам БГАВ, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб ветэранах», Комплекснай праграмай сацыяльнага абслугоўвання, нарматыўнымі дакументамі Рэспубліканскага і абласнога саветаў ветэранаў, аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў, райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў, а таксама пастановамі пленумаў, прэзідыумаў і канферэнцый раённага савета ветэранаў.

Старшыня раённага савета ветэранаў, старшыні пярвічных ветэранскіх арганізацый сістэматычна прымаюць удзел у рабоце сесій Савета дэпутатаў базавага і першасных узроўняў, пасяджэннях выканкамаў, дзе выступаюць з прапановамі аб сацыяльнай абароне ветэранаў.

Па сацыяльнай абароне ў першую чаргу ў цесным кантакце мы працуем з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, сельскімі Саветамі.

На гэты час у раёне пражываюць:

  1. удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны – 1
  2. інвалідаў дзяцінства, звязаных з ВАВ – 2
  3. воінаў-інтэрнацыяналістаў – 81
  4. сем'яў загінулых – 5
  5. вязняў канцлагераў – 6

На гэтыя катэгорыі грамадзян раённы савет ветэранаў звяртае асаблівую ўвагу.
Старшыні пярвічных ветэранскіх арганізацый – заслужаныя і паважаныя людзі, здольныя паклапаціцца аб ветэранах, адстойваць вырашэнне праблем сацыяльнага плана і сваім прыкладам даваць добрую ўстаноўку на працу і подзвіг моладзі.

Варта адзначыць, што менавіта на прынцыпах цеснага ўзаемадзеяння з органамі мясцовай улады, установамі адукацыі і культуры пры падтрымцы суб'ектаў гаспадарання і прадпрымальнікаў мы будуем сваю работу. Цеснае ўзаемадзеянне ў рабоце дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый безумоўна станоўча ўплывае на работу ветэранскіх арганізацый.

Даўно вядома і даказана жыццём, што не хлебам адзіным жыве чалавек. Менавіта з улікам гэтай мудрасці на базе ўстаноў культуры, адукацыі, ТЦСАН пры самай актыўнай нашай падтрымцы створаны і паспяхова працуюць ветэранскія клубы. Пажылыя людзі хочуць сустракацца. Таму ў нас добра наладжана арганізацыя вольнага часу ветэранаў, сюды ўваходзяць конкурсы, творчыя, тэматычныя вечары, вячоркі, лекцыі, гутаркі, вечары-партрэты, літаратурныя гадзіны і г.д.

Арганізуюцца выставы майстрых рукадзелля, кветак, фотавыставы «На нашых градках – усё ў парадку», «Дамашні рэстаранчык» – дэгустацыя дамашняй выпечкі. Стала добрай традыцыяй адзначаць дні нараджэння за кубкам чаю, прысвячаць імянінніку вершы і песні.

Клопат аб людзях старэйшага пакалення стварае ўмовы для іх псіхалагічнага камфорту, магчымасць адысці ад адзіноты і ўключыцца ў культурнае, грамадскае жыццё.

Культурнае жыццё сярод пажылых людзей раёна б'е, як гаворыцца, крыніцай. Чаго вартыя канцэрты мастацкай самадзейнасці, агляды-конкурсы ветэранскіх калектываў, якія прайшлі пад дэвізам «Не старэюць душой ветэраны», прысвечаныя 80-годдзю вызвалення раёна. Мэты і задачы ў іх – фарміраванне ў маладога пакалення павагі да гераічнай гісторыі нашай рэспублікі, героіка-патрыятычнае выхаванне насельніцтва, павышэнне сацыяльнага статусу пажылых людзей, захаванне лепшых узораў песеннай спадчыны і папулярызацыя патрыятычнай песні. Сумесна з установамі культуры, ТЦСАН праводзяцца такія культурна-масавыя мерапрыемствы, як «Добры вечар – шчодры вечар», праводзіны зімы, Дзень горада, Дні вёскі, асеннія кірмашы-выстаўкі «Дары прыроды», велікодны фестываль «Мы славу Госпаду спяваем».

Пенсіянеры ідуць па жыцці з песняй. Спяваюць усе, заўсёды і ўсюды: на святах, проста на сустрэчы адзін з адным. Вынікам гэтай пеўчай дзейнасці з'яўляюцца шматлікія канцэрты для жыхароў аддаленых населеных пунктаў раёна, выступаюць на раённых, абласных мерапрыемствах. Гэта сведчыць аб тым, што не старэюць душой ветэраны.

У раёне пры дамах культуры створаны ветэранскія вакальныя ансамблі, а 4 з іх маюць званне «народны»: пры раённым Доме культуры – народна-фальклорны калектыў ветэранаў «Сябрына», пры Губіцкім сельскім ДК – народна-фальклорны калектыў ветэранаў «Губічанка», пры Уваравіцкім ДК – народна-фальклорны калектыў ветэранаў «Увараўчанка», пры ТЦСАН – фальклорны калектыў ветэранаў «Вяснянка».

Праводзяцца ўшаноўванні ветэранаў вайны і працы з юбілейнымі датамі. Так з 75-годдзем урачыста павіншавалі заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Жырыкава Фёдара Іванавіча, з 80-годдзем – былога жывёлавода Мядзведзеву Марыю Сцяпанаўну, з 98-годдзем – удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Аляксандра Фядосавіча Навічкова.

Традыцыйна ў дзень 8 Сакавіка, Дзень маці, Дзень абаронцы Айчыны праводзяцца конкурсныя праграмы «Вось дык бабулі», «Супербабулі», «Ану, дзядулі!», на якіх праявілі свае таленты ў спяванні, расказванні выпадкаў з жыцця, у вялікай колькасці былі прадстаўлены ўсе магчымыя пачастункі, выставы работ удзельнікаў. Ініцыятарам конкурсных праграм выступае савет ветэранаў.

Адна з важных задач, што вынікаюць са Статута БГАВ, – маральна-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення. Прыярытэтамі ў гэтай рабоце з'яўляецца выхаванне ў моладзі патрыятызму, павагі да старэйшага пакалення, гераічных працоўных і культурных традыцый нашага народа. У гэтых мэтах выкарыстоўваюцца дыялогавыя пляцоўкі, гутаркі, урокі мужнасці, сустрэчы пакаленняў з запрашэннем воінаў-афганцаў, дзяцей ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ветэранаў працы. Так, на дыялогавую пляцоўку, прымеркаваную да 100-годдзя Юркова Андрэя Сямёнавіча, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, ганаровага грамадзяніна г. Буда-Кашалёва, заслужанага настаўніка БССР, запрасілі яго дачку, настаўнікаў, з якімі ён працаваў, яго былых вучняў, навучэнцаў школы.

Памятнымі падзеямі для ветэранаў, моладзі, усіх жыхароў раёна сталі разнапланавыя мерапрыемствы, прысвечаныя 80-годдзю вызвалення раёна, Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Традыцыйныя сустрэчы, парады, урокі мужнасці, прыём у піянеры, камсамол, літаратурныя чытанні, экскурсіі ў музеі, патрыятычныя акцыі – гэта той пералік мерапрыемстваў, якія выкарыстоўваюцца для выхавання ў падрастаючага пакалення ідэйна-маральнага патэнцыялу. Удзельнічаючы ва ўсіх гэтых мерапрыемствах, ветэраны бачаць сваю задачу ў тым, каб выхаваць у маладых людзей любоў да сваёй Радзімы, беражлівае стаўленне да яе гісторыі, развіць у іх грамадзянскі абавязак, адказнасць за сваю краіну, павагу да традыцый старэйшага пакалення.

У Дзень усенароднай памяці ахвяр фашызму ў ветэранскіх арганізацыях праводзяцца мітынгі-рэквіемы, акцыі «Свечка памяці», ускладаюцца кветкі да памятных мясцін загінулых воінаў.

У раёне створаны клубы для вольнага часу ветэранаў пры дамах культуры, ТЦСАН. Яны заўсёды праходзяць цікава.

Так, на пасяджэнне клуба ветэранаў «Насустрач душы» ў г.п. Уваравічы былі запрошаны члены літаратурнага клуба «Крыніцы» ДК «ААТ Гомсельмаш», фальклорны калектыў ветэранаў «Сінічкі», члены раённага савета ветэранаў. Доўга гучалі вершы і песні творчых калектываў.

Узнагароджаны граматамі і каштоўнымі прызамі пераможцы раённага агляду-конкурсу на лепшую пярвічную ветэранскую арганізацыю раёна пярвічныя ветэранскія арганізацыі:

  1. УА «Сярэдняя школа №1 г. Буда-Кашалёва» / старшыня Кацура Ларыса Васільеўна/ 1-е месца
  2. ветэранаў фізічнай культуры і спорту аддзела адукацыі / старшыня Кушнярова Г.У. / 2-е месца
  3. г.п. Уваравічы / старшыня Касценка В.Н. / 3-е месца.