Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Эканоміка / Знешнеэканамічная дзейнасць

Знешнеэканамічная дзейнасць

У раёне 12 прадпрыемстваў-экспарцёраў тавараў, найбольш буйнымі па выніках работы за студзень-ліпень 2024 года з якіх з'яўляюцца ТАА "Вахавяк Плюс", ТАА "Раманаўскі мясаперапрацоўчы камбінат", СП "АМІПАК"-ААТ, РУП "Беларуснафта-Асобіна".

Геаграфія знешнегандлёвага супрацоўніцтва Буда-Кашалёўскага раёна налічвае 11 краін па экспарце тавараў. (Сярод якіх: Расійская Федэрацыя, Кітай, Казахстан, Кыргызстан, Арменія, Малдова, Грузія і інш.

Па выніках працы за студзень-ліпень 2024 года экспарт тавараў усяго па раёне склаў 84,1 млн. дол. ЗША або 111,5% да аналагічнага перыяду 2023 года, імпарт тавараў - 15,8 млн. дол. ЗША, у выніку чаго сальда знешняга гандлю таварамі за ўсё па раёне склалася станоўчае - 68,3 млн. дал ЗША.

Экспарт паслуг па выніках работы за студзень-ліпень 2024 года склаў 0,6 млн. дол. ЗША, тэмп склаўся на ўзроўні 101,8%.

Асноўнымі экспарцёрамі паслуг з'яўляюцца прадпрыемствы, якія аказваюць паслугі грузаперавозак, паслугі па аддзелачных работах і паслугі па прадастаўленні транспарту ў арэнду.