Галоўная / Cлужбы і структурныя падраздзяленні раёна / Дзяржаўная ўстанова Буда-Кашалёўскі раённы архіў

Дзяржаўная ўстанова Буда-Кашалёўскі раённы архіў

Дзяржаўная ўстанова «Буда-Кашалёўскі раённы архіў»
дырэктар – Насановіч Вольга Сяргееўна
паштовы адрас: вул. Леніна, 7, 247350, г. Буда-Кашалёва, Гомельская вобласць;
нумар тэлефона - 7-89-06;

Рэжым работы:
8-00 – 17-00
перапынак: 13-00 - 14-00
выхадныя: субота, нядзеля 

ЗАДАЧЫ ЎСТАНОВЫ

Асноўнымі задачамі ўстановы з'яўляюцца:

  • камплектаванне дакументамі;
  • забеспячэнне захаванасці, улік і выкарыстанне дакументаў, што захоўваюцца ва ўстанове;
  • аказанне кансультацыйнай і практычнай дапамогі, у тым ліку на дагаворнай аснове, арганізацыям незалежна ад формы ўласнасці ў захаванні і выкарыстанні іх архіўных дакументаў і арганізацыі справаводства;
  • забеспячэнне своечасовага прыёму дакументаў на захоўванне ў адпаведнасці з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

ФУНКЦЫІ ЎСТАНОВЫ

Установа ў мэтах выканання пастаўленых перад ёю задач ажыццяўляе наступныя функцыі:

  • захоўванне і ўлік дакументаў установы;
  • штогадовае прадстаўленне ў Аддзел па каардынацыі прававой і архіўнай работы звестак па ўстаноўленай форме аб фондах і дакументах, якія захоўваюцца ва ўстанове;
  • прыём дакументаў, прадугледжаных раздзелам 2 гэтага Статута, у адпаведнасці з парадкам, устаноўленым заканадаўствам;
  • прадстаўленне на разгляд экспертна-метадычнай камісіі Дзяржархіва вопісаў спраў пастаяннага, часовага (звыш 10 гадоў) захоўвання, у тым ліку па асабовым складзе, паступаючых на захоўванне ва ўстанову ў адпаведнасці з главой 2 гэтага Статута, а таксама актаў аб выдзяленні для знішчэння дакументаў з фондаў, што захоўваюцца ва ўстанове;
  • правядзенне экспертызы каштоўнасці і адбору для знішчэння дакументаў, што захоўваюцца ва ўстанове, тэрміны захоўвання якіх скончыліся;
  • складанне планаў і справаздач аб рабоце ўстановы і прадстаўленне іх на ўзгадненне ў Галоўнае ўпраўленне юстыцыі і на зацвярджэнне ў райвыканкам;
  • прыняцце неабходных мер па стварэнні аптымальных умоў захоўвання дакументаў і забеспячэнні іх захаванасці;
  • вядзенне ўліку звестак аб відах дакументаў, прынятых вышэйшымі арганізацыямі (заснавальнікамі, удзельнікамі) ад ліквідаваных арганізацый, і тэрмінах іх захоўвання, што прадстаўляюцца ва ўстанову ў адпаведнасці з часткай 5 артыкула 19 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб архіўнай справе і справаводстве ў Рэспубліцы Беларусь»;
  • інфармаванне дзяржаўнага інспектара архіваў і справаводства па Гомельскай вобласці Дзяржаўнай інспекцыі архіваў і справаводства Рэспублікі Беларусь аб фактах страты або незаконнага знішчэння, пашкоджання службовай асобай арганізацыі або індывідуальным прадпрымальнікам дакументаў, а таксама аб іншых адміністрацыйных правапарушэннях у сферы архіўнай справы і справаводства, выяўленых у арганізацыях зоны абслугоўвання пры ажыццяўленні функцый установы;
  • арганізацыя выкарыстання дакументаў установы, у тым ліку выдача архіўных даведак, архіўных копій, архіўных выпісак у парадку, устаноўленым рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання ў сферы архіўнай справы і справаводства;
  • вядзенне прыёму грамадзян па пытаннях, што ўваходзяць у кампетэнцыю архіва;
  • прыняцце мер па паляпшэнні ўмоў працы, быту работнікаў установы, іх сацыяльнай абароне.