Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
У цэнтральным раённым Доме культуры адбыўся раённы конкурс «Мае гады — маё багацце», прысвечаны Дню пажылых людзей
02.10.2024

У цэнтральным раённым Доме культуры адбыўся раённы конкурс «Мае гады — маё багацце», прысвечаны Дню пажылых людзей

У конкурсе ўдзельнікі спаборнічалі ў трох намінацыях: калектывы, міні-калектывы і сольныя выканаўцы народных і фальклорных песень.

Пераможцаў вызначала кампетэнтнае журы. 

Па выніках конкурсу ў намінацыі «Лепшы калектыў» стаў народны фальклорны калектыў «Сябрына» (ЦРДК). Дыпломам 2 ступені адзначаны вакальны калектыў «Купава» (ЦРДК) і 3 ганаровае месца заняў народны вакальны ансамбль «Калініца» (Камунараўскі Палац культуры). У намінацыі «Міні-калектывы» дыпломам 3 ступені ўзнагароджаны дуэт Марыі Бабіковай і Любові Чарнашэй (ТЦСАН ). Дыпломам 2 ступені адзначаны дуэт Соф'і Пінчуковай і Веры Галіцкай (Крыўскі СДК), лепшым стаў дуэт Надзеі Кашлачовай і Тамары Паповай (Камунараўскі Палац культуры). Спецыяльным дыпломам быў узнагароджаны дуэт «Сёстры» з Гомеля. У намінацыі «Сольныя выканаўцы» 3 месца ў Ларысы Еўдачковай (Івольскі СДК), 2 месца заваявала Таццяна Пашкіна (Камунараўскі Палац культуры) і ганаровае 1 месца дасталася Сяргею Анацкаму (ЦРДК).

Фота: https://www.budakosh.by/2024/10/%d0%b2-%d1%80%d0%b0%d0%b9%d0%be%d0%bd%d0%bd%d0%be%d0%bc-%d0%b4%d0%be%d0%bc%d0%b5-%d0%ba%d1%83%d0%bb%d1%8c%d1%82%d1%83%d1%80%d1%8b-%d0%b2-%d1%80%d0%b0%d0%bc%d0%ba%d0%b0%d1%85-%d0%b4%d0%bd%d1%8f-%d0%bf/#

Да спіса