Галоўная / Эканоміка

Эканоміка

Аддзел эканомікі Буда-Кашалёўскага раённага выканаўчага камітэта
Адрас: 247355, г. Буда-Кашалёва, вул. Леніна, д. 7

Начальнік аддзела - Круглякова Алена Станіславаўна
Тэлефон: 8-02336-77668
Е-mail: economik@buda-koshelevo.gov.by

Час работы:
Панядзелак – пятніца з 08.00 да 17.00
Перапынак на абед: 13.00-14.00
Выхадны: субота, нядзеля.

Час прыёму па асабістых пытаннях:
чацвёрты аўторак, першы чацвер месяца з 08:00 да 13:00

Эканоміка грамадства – сукупнасць сфарміраваных адносін у наступных сферах: вытворчасць, размеркаванне, абмен і спажыванне разнастайных даброт. Сярод розных відаў дзейнасці чалавека менавіта на эканоміку ўскладзена асаблівая місія. Яна непасрэдна звязана з асноўнай умовай жыцця чалавека – задавальненнем яго патрэбнасцей.

Эканоміка падраздзяляецца на чатыры ўзаемаўвязаныя і ўзаемазалежныя сферы: вытворчасць, размеркаванне, абмен і спажыванне.

• Вытворчасць. Так называецца працэс стварэння даброт. Вытворчасць у сваю чаргу падраздзяляецца на сферу стварэння матэрыяльных даброт і на сферу нематэрыяльнай вытворчасці.

Да сферы матэрыяльнай вытворчасці трэба аднесці прамысловасць, будаўніцтва, лясную і сельскую гаспадарку і іншыя аналагічныя віды дзейнасці.

Да сферы нематэрыяльнай вытворчасці, адносяць пасажырскі транспарт, ЖКГ, адукацыю, ахову здароўя і гэтак далей.

Кожная з вытворчых сфер падраздзяляецца на галіны, якія ўключаюць  прадпрыемствы (арганізацыі), аб’яднаныя агульнасцю выніку вытворчасці, прымяняемай тэхналогіі, выкарыстоўваемых асноўных сродкаў і падрыхтоўкай кадраў.

• Размеркаванне. Выраблены тавар размяркоўваецца паміж членамі грамадства. Працэс размеркавання забяспечваецца аб’ёмам даброт, створаных вытворцамі і ўдзелам у працэсе дзяржаўных устаноў. Напрыклад, органаў сацабароны насельніцтва або падатковых органаў. Так павінна забяспечвацца падтрыманне прынцыпу сацыяльнай справядлівасці ў грамадстве:
1. матэрыяльныя даброты павінны быць размеркаваны з улікам укладу чалавека ў жыццё грамадства;
2. грамадства павінна клапаціцца аб членах, якія не могуць працаваць па прычынах хваробы, старасці інш.

• Абмен. Па сутнасці, абмен з'яўляецца працэсам куплі-продажу даброт, паколькі адбываецца абмен грошай на тавар, а тавару на грошы. У працэсе ўдзельнічае эквівалент, які можа захаваць парытэт бакоў у здзелцы. І, хоць кожная краіна прымяняе ў якасці такога эквіваленту грашовыя знакі, сусветным эквівалентам прынята лічыць золата. Ад узроўню залатога запасу краіны залежыць каштоўнасць яе грашовых знакаў (забеспячэнне золатам).

• Спажыванне. Даброты, якія былі выраблены ў ходзе вытворчасці, у сферы спажывання задавальняюць патрэбнасці членаў грамадства. Пры гэтым тавары, якія паступаюць у сферу спажывання, могуць быць зноў выкарыстаны ў сферы вытворчасці. Напрыклад, станкі. Або тавары могуць з эканамічнай сферы перайсці ў сацыяльную або бытавую сферу. Напрыклад, тавары народнага спажывання.